ОАО "ГСКТБ ГА" - Вытворчасць гідраўлікі і пнеўмасістэм


Вытворчасць гідраўлікі і пнеўмасістэм


ААТ «ГСКТБ ГА»

Нашае прадпрыемства заснавана ў 1977 годзе і на сённяшні дзень з'яўляецца адной з вядучых праектных арганізацый у СНД у галіне гідраўлічных і пнеўматычных сістэм і іх кампанентаў. Мы ажыццяўляем праектаванне і выраб дробнасерыйнай, а таксама ўнікальнай адзінкавай прадукцыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі заказчыка. З снежня 2022 года прадпрыемства ўвайшло ў холдынг "Гомсельмаш".

Наша прадукцыя

  • cтанцыі гідрапрывада
  • гідраўлічныя помпы
  • гідраапаратура (гідраразмеркавальнікі, клапаны, гідразамкі, дроселі, рэгулятары расходу) з прапарцыйным і дыскрэтным кіраваннем
  • гідрапанэлі і гідраблокі
  • электронныя блокі кіравання
  • тэхналагічнае і нестандартнае абсталяванне
  • выпрабавальнае абсталяванне (стэнды)
  • электронна-гідраўлічныя сістэмы кіравання

Прапануем паслугі

  • распрацоўка канструктарскай дакументацыі;
  • аўдыт тэхналагічных аб'ектаў, у тым ліку распрацоўка ТЗ;
  • дыягностыка эксплуатуемага гідраўлічнага (пнеўматычнага) абсталявання з выдачай рэкамендацый;
  • падбор аналагаў, замена гідраабсталявання імпартнага і айчыннага вырабу (гл. спіс);
  • рамонт, аднаўленне, постгарантыйнае абслугоўванне, у тым ліку ўласнай прадукцыі, незалежна ад тэрміна эксплуатацыі;
  • металаапрацоўка (такарная, фрэзерная, шліфавальная) на станках з праграмным кіраваннем;
  • апрацоўка карпусных дэталяў на апрацоўчых цэнтрах;
  • выкананне каркасна-зварачных работ.

Вобласць ужывання

  • металаапрацоўчая, нафтагазаздабываючая, горназдабыўная, энергетычная галіны народнай гаспадаркі;
  • дарожна-будаўнічая, камунальная, сельскагаспадарчая, лясная, ваенная, іншая стацыянарная ці мабільная тэхніка;
  • гаспадаркі чыгуначных дэпо.

    Owl Image Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь