ААТ «ГСКТБ ГА»
Нашае прадпрыемства заснавана ў 1977 годзе і на сённяшні дзень з'яўляецца адной з вядучых праектных арганізацый у СНД у галіне гідраўлічных і пнеўматычных сістэм і іх кампанентаў. Мы ажыццяўляем праектаванне і выраб дробнасерыйнай, а таксама ўнікальнай адзінкавай прадукцыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі заказчыка. З снежня 2022 года прадпрыемства ўвайшло ў холдынг "Гомсельмаш".
Наша прадукцыя
- cтанцыі гідрапрывада
- гідраўлічныя помпы
- гідраапаратура (гідраразмеркавальнікі, клапаны, гідразамкі, дроселі, рэгулятары расходу) з прапарцыйным і дыскрэтным кіраваннем
- гідрапанэлі і гідраблокі
- электронныя блокі кіравання
- тэхналагічнае і нестандартнае абсталяванне
- выпрабавальнае абсталяванне (стэнды)
- электронна-гідраўлічныя сістэмы кіравання
Прапануем паслугі
- распрацоўка канструктарскай дакументацыі;
- аўдыт тэхналагічных аб'ектаў, у тым ліку распрацоўка ТЗ;
- дыягностыка эксплуатуемага гідраўлічнага (пнеўматычнага) абсталявання з выдачай рэкамендацый;
- падбор аналагаў, замена гідраабсталявання імпартнага і айчыннага вырабу (гл. спіс);
- рамонт, аднаўленне, постгарантыйнае абслугоўванне, у тым ліку ўласнай прадукцыі, незалежна ад тэрміна эксплуатацыі;
- металаапрацоўка (такарная, фрэзерная, шліфавальная) на станках з праграмным кіраваннем;
- апрацоўка карпусных дэталяў на апрацоўчых цэнтрах;
- выкананне каркасна-зварачных работ.
Вобласць ужывання
- металаапрацоўчая, нафтагазаздабываючая, горназдабыўная, энергетычная галіны народнай гаспадаркі;
- дарожна-будаўнічая, камунальная, сельскагаспадарчая, лясная, ваенная, іншая стацыянарная ці мабільная тэхніка;
- гаспадаркі чыгуначных дэпо.